Андрэ Маруа

Андрэ Маруа
André Maurois

Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Эміль Эрзог
Emil Herzog
Дата нараджэння 26 ліпеня 1885(1885-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1967(1967-10-09)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Францыя
Жонка Simone de Caillavet[d]
Дзеці Gérald Maurois[d] і Michelle Maurois[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, эсэіст, раманіст, гісторык, пісьменнік, сцэнарыст, літаратурны крытык, біёграф, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, крытык, публіцыст
Гады творчасці з 1918
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Андрэ Маруа (фр.: André Maurois; сапр. Эміль Эрзог, фр.: Émile Herzog; 26 ліпеня 1885, Эльбёф каля Руана, Францыя — 9 кастрычніка 1967) — французскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Руанскі ліцэй. Член Французскай акадэміі (з 1938).

Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918), «Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922). Аўгар псіхалагічных раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зборніка навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гістарчных і літаратуразнаўчых прац, кнігі «Мемуары» (апубл. 1970).

Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вялікіх людзей асноўным лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутранага свету, смелы пошук праўды.[5]

Яго творчасць і тэарэтычныя погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё біяграфічнага жанру ХХ ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г.

На беларускую мову асобныя навелы А. Маруа пераклалі Ю. Гаўрук, Л. Казыра, Г. Скрыган.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Падарожжа ў нябьгт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974;
  • Навелы. Мн., 1996.

Зноскі

  1. а б Andre Maurois // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б André MAUROIS // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118782665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 8 чэрвеня 2022.
  5. Камароўская (2000)
  • Камароўская Т. Маруа // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.