Андрэ Планшэ | |
---|---|
фр.: André Planché | |
Дата нараджэння | 1727 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1809 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, бізнесмен |
Жанр | ганчар |
Андрэ Планшэ (фр.: André Planchè, англ.: Andrew Planche, каля 1727—1809) — ганчар, сын французскіх уцекачоў-гугенотаў. Жыў у Дэрбі з 1751 (верагодна, да сярэдзіны 1756), нарадзіўся, мяркуецца, у Вэстмінстэры[1]. У яго было як мінімум чацвёра дзяцей — Пол, Джэймс, Джэймс Бароўс (незаконнанароджаны) і Уільям (Paul, James, James Burrows, William)[2].
Мадэляванню і вырабу фарфору яго навучыў бацька, які працаваў у Мейсене. Меркавана, навучанне ішло ў Лондане ў перыяд 1740—1747 гадоў[1]. Ва ўзросце 17 гадоў малады Планшэ ўжо вырабляў невялікія вырабы на дэрбскай фарфоравай фабрыцы. У 1749 ён працаваў на Уільяма Літлера (William Littler) у Лонгтан-Холе[3]. З 1756 ён працаваў на Уільяма Дзьюсбэры на яго новай фарфоравай фабрыцы на Нотынгем-Роўд, якая пазней стала Royal Crown Derby[4].
Фарфоравыя фігуры, якія, як мяркуецца, былі змадэляваныя Планшэ, рэдкія. Музей і мастацкая галерэя Дэрбі валодае мадэллю пачатку 1752, якая паказвае кітайца і хлопчыка. Гэта мадэль перыяду «Dry Edge», які доўжыўся з 1750 па 1756 гады; перыяд атрымаў сваю назву з-за неглазураванай асновы вырабаў[1].