Андрэ Юнебель | |
---|---|
фр.: André Hunebelle | |
Імя пры нараджэнні | фр.: André Henri Hunebelle[3] |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, вітражыст, кінаакцёр, рэжысёр, дызайнер |
Дата нараджэння | 1 верасня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1985[4][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ Юнебель (фр.: André Hunebelle, 1 верасня 1896 — 27 лістапада 1985) — французскі кінарэжысёр, аўтар прыгодніцкага і камедыйнага кіно (да 1948 года) — прадзюсар. Ён з'яўляецца адным з найбуйных рэжысёраў камерцыйнага і папулярнага кіно 1950-х і 1960-х гадоў, сімвалічнай постаццю французскага фільма плашча і шпагі. Андрэ Юнебель застаецца сёння адным з самых паспяховых французскіх рэжысёраў, фільмы якога ў кінатэатрах Францыі паглядзела амаль 85 мільёнаў гледачоў. Ён працаваў са знакамітымі акцёрамі таго часу: Жанам Марэ, Андрэ Бурвілем, Луі дэ Фюнесам, шмат у чым спрыяючы іх вядомасці як у Францыі, так і за яе межамі.