Андрэа Мелдола | |
---|---|
![]() Андрэа Мелдола ў Задры, Харватыя | |
Імя пры нараджэнні | Andrija Medulic |
Дата нараджэння | паміж 1510 і 1515 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 1563 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, фрэскіст, рысавальнік, майстар афорту, графік |
Уплыў | Джарджонэ[1] і Тыцыян[1] |
![]() |
Андрэа Мелдола (італ.: Andrea Meldolla), вядомы як Андрэа Ск'явонэ ці проста Ск'явонэ, гэта значыць «далмацін», «славянін» (італ.: Andrea Schiavone, Il Schiavone, харв.: Andrija Medulic, паміж 1510 і 1515, Дзара, Далмацыя — 1 снежня 1563, Венецыя) — італьянскі жывапісец і гравёр венецыянскай школы.
Сын гарнізоннага камандзіра ў горадзе Дзара (харвац. Задар) у Венецыянскай Далмацыі, сям'я паходзіла з гарадка Мелдола ў Эміліі-Раманьі. Вучыўся ў Дзары і Венецыі. Склаўся пад уплывам Парміджаніна і італьянскага маньерызму, пасля выпрабаваў уздзеянне Тыцыяна і Тынтарэта (некалькі яго карцін прыпісваліся апошняму).
Фрэскі працы Скв'явонэ ў венецыянскім Палацца Дожаў былі ў 1574 знішчаны пажарам. Яго жывапіс і гравюры прадстаўлены ў буйных музеях Еўропы і ЗША, адна з карцін — «Лот з дачкамі» — захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.