Андрэас Каплан | |
---|---|
ням.: Andreas Kaplan | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1977[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Бізнес |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3], агрэжэ па гісторыі[d] і habilitation thesis[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Сайт | andreaskaplan.eu |
![]() |
Андрэас Каплан (ням.: Andreas Kaplan; 5 кастрычніка 1977, Мюнхен, Германія) — прафесар нямецкага ўніверсітэта, які спецыялізуецца на штучным інтэлекце і сацыяльных сетках[4]. Займае пасаду прэзідэнта Універсітэта лагістыкі Кюнэ.[5] Быў рэктарам бізнес-школы ESCP, якая ўваходзіць у Сарбонскі альянс.
Даследаванне Каплана датычыцца лічбавай трансфармацыі грамадства, асабліва дзякуючы прагрэсу ў галіне штучнага інтэлекту і камунікацыі ў сацыяльных сетках. Паводле даследавання Стэнфардскага ўніверсітэта, Каплан ўваходзіць у групу найбольш цытуемых і ўплывовых навукоўцаў у свеце.[6] У Google Scholar Каплан цытуецца больш за 40 000 разоў.[7]
Каплан пачаў сваю кар’еру ў Sciences Po Paris і ESSEC, перш чым далучыцца да бізнес-школы ESCP, дзе атрымаў пасаду рэктара. У цяперашні час ён займае пасаду прэзідэнта Універсітэта лагістыкі Кюнэ. Каплан з’яўляецца адным з заснавальнікаў Еўрапейскага цэнтра лічбавай канкурэнтаздольнасці і ўваходзіць у кансультатыўны савет па адукацыі кіраўнікоў Універсітэта Казмінскага.[8]
Каплан мае падрыхтоўчую ступень Сарбонскага ўніверсітэта і доктарскую ступень Кёльнскага універсітэта і бізнес-шчолы HEC Paris. Ён атрымаў ступень магістра дзяржаўнага кіравання (MPA(ў École Nationale d’Administration, ступень магістра дзелавога адміністравання (MBA) ў ThePower Business School, ступень магістра навук у ESCP і ступень бакалаўра ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна.[9]