![]() | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Нарадзіўся |
10 красавіка 1996[1][2][…] (28 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 187 см | ||||||
Вага | 74 кг | ||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
![]() |
Андрэ́ас Кры́стэнсен (дацк.: Andreas Christensen; нар. 10 красавіка 1996) — дацкі футбаліст, абаронца іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Даніі. Сын былога брамніка «Брондбю» Стэна Крыстэнсена. Выхаванец акадэміі «Брондбю» ігрок з’ехаў у Англію, дзе далучыўся да «Чэлсі», аднак практыку атрымаў у Германіі. Абаронца два гады правёў у мёнхенгладбахскай «Барусіі», перш чым павярнуўся ў «Чэлсі».
Пачаў займацца футболам у клубе «Ск’ёль», а пазней далучыўся да акадэміі «Брондбю». У сталічным клубе правёў восем гадоў, прыцягваючы цікавасць элітных клубаў Еўропы, уключаючы «Арсенал», «Чэлсі», «Манчэстэр Сіці» і «Баварыі». 7 лютага 2012 года Крыстэнсен вырашыў скласці дагавор з «Чэлсі», у часы калі галоўнай дружынай кіраваў Андрэ Вілаш-Боаш. Упершыню далучыўся да старэйшай каманды 19 мая 2013 года на апошнюю гульню сезона 2012—2013 гадоў, але на пляцоўцы не з’явіўся. У перадсезонным туры па ЗША да сезона 2013—2014 гадоў ён уваходзіў да асноўнай дружыны і падпісаў прафесійны кантракт пасля гэтага[4].
Датчанін дэбютаваў у прафесійным футболе 28 кастрычніка 2014 года, калі згуляў усе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы, калі «Чэлсі» здабыў перамогу з лікам 2:1 у матчы супраць «Шрусберы Таўн» у чацвертым раўндзе Кубка лігі[5]. Апасля спартсмен зноў працяглы час не выходзіў на поле, з’явіўшыся на газоне толькі 24 студзеня 2015 года, калі згуляў у матчы супраць «Брэдфард Сіці» ў Кубку Англіі, дзе «сінія» трывалі паражэнне з лікам 2:4[6]. 24 мая абаронца дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Сандэрленда», замяніўшы Джона Обі Мікела на 12-й хвіліне матчы[7]. Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць «Чэлсі». Зважаючы на тое, што Крыстэнсен з’явіўся на пляцоўцы толькі раз за сезон, тагачасны трэнер Жазэ Маўрынью заявіў, што датчанін атрымае медаль ад свайго клуба за свой унёсак[8].
10 ліпеня 2015 года Крыстэнсен далучыўся да мёнхенгладбахскай «Барусіі» паводле двухгадовага пагадненне аб арэндзе[9]. Ігрок дэбютаваў 10 жніўня супраць «Санкт-Паўлі» ў першым раўндзе Кубка Германіі, а праз пяць дзён выйшаў на пляцоўку ў матчы розыгрышу Бундэслігі супраць дортмундскай «Барусіі», дзе новая дружына абаронцы трывала сакрушальнае паражэнне з лікам 4:0. 5 лютага 2016 года ён адзначыўся першым голам у прафесійнае кар’еры, калі двойчы трапна ўключыў мяч у браму «Вердэра» (5:1)[10]. Пасля ўражлівага дэбютнага сезона Крыстэнсен быў прызнаны футбалістам сезону ў клубе, апярэдзіўшы капітана Граніта Джаку[11]. Пасля такога поспеху «Барусія» спрабавала выкупіць іграка, аднак «Чэлсі» адхіліла прапанову ў памеры 14,25 млн фунтаў стэрлінгаў[12].
12 жніўня 2017 года Крыстэнсен упершыню выступіў у кашулі «Чэлсі» пасля двухгадовай адсутнасці, выйшаўшы з лавы запасных, калі замяніў капітана Гары Кэхіла ў хатнім матчы супраць «Бернлі», дзе «сінія» трывалі паражэнне з лікам 2:3[13]. Праз восем дзён ён пачаў гульню ў стартавым складзе ў пераможным матчы супраць «Тотэнхэм Хотспура» (2:1) на Уэмблі[14]. У гэтым сезоне 2017—2018 гадоў па вяртанні датчанін правёў 27 матчаў за лонданцаў у чэмпіянаце і з’явіўся ў трох матчах Кубка Англіі, які зноў скарыўся «Чэлсі». Новы галоўны трэнер Маўрыцыа Сары аддаваў перавагу спалучэнню Давіда Луіса і Антоніа Рудыгера ў цэнтральнай зоне абароны, таму да лютага 2019 года Крыстэнсен правёў толькі 15 матчаў, толькі два з якіх прыпалі на гульні чэмпіянату. Праз такую сітуацыю датчанін не выключаў свой сыход з клуба[15]. 29 мая 2021 года абаронца замяніў Т’ягу Сілву на 39-й хвіліне ў фінале Лігі чэмпіёнаў 2021 года, дзе сталічныя футбалісты перамаглі «Манчэстэр Сіці» з лікам 1:0[16].
4 ліпеня 2022 года Крыстэнсен далучыўся да складу «Барселоны», склаўшы чатырохгадовую ўгоду. Прыкметна, што за пераход іграка «Чэлсі» на атрымаў грошаў[17]. 13 жніўня ігрок дэбютаваў за новы клуб у безгалавой нічыёй супраць «Рая Вальекана»[18].
8 чэрвеня 2015 года Крыстэнсен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Даніі ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Чарнагорыі (2:1), замяніўшы на 69-й хвіліне П’ера-Эміля Гёйб’ерга[19]. 24 сакавіка 2016 года ігрок упершыню з’явіўся ў стартавым складзе таварыскага матча супраць зборнай Ісландыі, дзе датчане здабылі перамогу з лікам 2:1. Крыстэнсен згуляў у шасці матчаў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2018 года. 14 лістапада 2017 года ён нават забіў свой першы гол у пераможным матчы супраць зборная Ірландыі (5:1)[20]. Ігрок не толькі трапіў на чэмпіянат свету 2018 года, але і стала з’яўляўся на пляцоўцы ў пары да Сімана К’ера. Гэта стала мажлівым праз траўму Андрэаса Б’еляна. Крыстэнсен быў адным з ключавых ігракоў зборнай падчас кампаніі чэмпіянату Еўропы 2020 года, правёўшы ўсе шэсць гульняў турніру[21]. 21 чэрвеня 2021 года ў матчы Еўра-2020 года супраць зборнай Расіі ён уключыў мяч у браму, дапамогшы дружыне здабыць перамогу з лікам 4:1[22].
«Чэлсі»:
«Барселона»: