Андрэевыя | |||||||||||||||
Andreaea petrophila. Батанічная ілюстрацыя з 11-га выдання Энцыклапедыі Брытаніка | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Andreaeaceae Dumort., 1829 | |||||||||||||||
Роды | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Андрэевыя (Andreaeaceae) — сямейства імхоў, адзінае сямейства парадку Андрэевыя (Andreaeales) і класу Андрэевыя імхі (Andreaeopsida). Змяшчае адзін ці два роды і ад 100 да 120 відаў, распаўсюджаных у халодным клімаце, якія жывуць на камянях і скалах.
Даволі дробныя лістасцябловыя імхі, далікатныя і жорсткія, утвараюць падушачкі на скалах і камянях. Сцёблы шматгадовыя, прамыя, з сімпадыяльным галінаваннем, пазбаўленыя праводзячых пучкоў і нясуць некалькі паралельных шэрагаў лісця разнастайнай формы. Сцёблы і лісце складзеныя аднароднымі клеткамі з тоўстымі сценкамі, якія здольныя да працяглага росту, так што на лісці ўтвараюцца бясколерныя гіграскапічныя валасінкі, якія здольныя паглынаць вільгаць з атмасферы.
Рызоіды шматклеткавыя, двух тыпаў: пласціністыя, сцелюцца па паверхні камянёў, і цыліндрычныя, укараняюцца ў субстрат.
Расліны аднадомныя або двухдомныя. Спарагон адзіночны, верхавінны, не мае ножкі і складаецца толькі з каробачкі і ступні. Перад паспяваннем споры развіваецца лажнаножка, якая прыўздымае каробачку ўверх. Каробачка без вечкі, не мае вусцеек і рэпаецца 4-8 падоўжнымі шчылінамі; пры падсыханні яе сценкі дугападобна выгінаюцца, павялічваючы прасвет шчылін, праз якія высыпаюцца споры. Споры круглява-тетраэдрычныя, у дыяметры 15-40 мкм.
Андрэевыя імхі адрозніваюцца ад іншых груп аддзелу ўнікальнасцю працэсу прарастання споры і ўтварэння пратанемы. Пратапласт пачынае дзяліцца яшчэ ўнутры споры, ўтвараючы шарападобнае воблака або клубнепадобнае мнагаклетачнае цельца. Споры не прарастаюць, пакуль не выпадуць з каробачкі; толькі пасля гэтага экзіна прарываецца, і вонкі выходзіць стужкападобная зялёная пратанема. Яе павярхоўныя клеткі могуць утвараць свабодна галінаваныя тонкія ніткі, якія ўтвараюць пласцінкі на паверхні каменя, а частка клетак дае ніткі іншага тыпу (бясколерныя, з касымі сценкамі), якія пранікаюць у шчыліны камянёў і дзейнічаюць як рызоіды, прымацоўваючыся да субстрату. Пры надыходзе неспрыяльных умоў пратанема здольная хутка пераходзіць у стан спакою, утвараючы разгалінаваныя прамыя «дрэўцы», паверхневыя клеткі якіх маюць тоўстую кутыкулу.
Андрэевыя імхі распаўсюджаныя ва ўмераных і халодных абласцях зямнога шара, жывучы ў адкрытых камяністых субстратах. Аддаюць перавагу сухім кіслым пародам (у асноўным, гранітам). У тропіках сустракаюцца толькі па высакагор'ях.
З’яўляюцца піянерамі зарастання камянёў і скал, таму часцей за ўсё падушачкі ўтрымліваюць толькі адзін від.
Склад сямейства вывучаны недастаткова. Розныя даследчыкі вылучаюць адзін або два роды, сярод якіх заўсёды прысутнічае Андрэя (Andreaea) (тыпавы род сямейства), а назвы другога роду ў розных працах адрозніваюцца.
У. Бак і Б. Гафінэ вылучаюць наступныя два роды[1]:
«Жизнь растений » прыводзіць, нароўні з Андрэяй (у якой згадваецца каля 120 відаў), манатыпны род Neuroloma, які насяляе толькі на Вогненнай Зямлі[3].
М. П. Салаўёва вылучае ў падклас адну сям'ю, з адзіным родам Andreaea (120 відаў)[4].
В. Р. Філін паказвае для класу Андрэевыя імхі два роды — Andreaea с 70 відамі і манатыпны род Andreaeobryum з Аляскі, узводзячы яго ў самастойны падклас[5].