Андрэй Іванавіч Сібіга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Андрій Іванович Сибіга | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Іванавіч Кулеба | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 студзеня 1975[1] (49 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Іванавіч Сібіга (укр.: Андрій Іванович Сибіга; нар. 1 студзеня 1975[1], Зборыў, Цярнопальская вобласць[1]) — украінскі дыпламат і юрыст. Міністр замежных спраў Украіны з 5 верасня 2024 года. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Турцыі (2016—2021)[2], намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны (2021—2024).
Нарадзіўся 1 студзеня 1975 года ў горадзе Зборыў Цярнопальскай вобласці. Бацька — адвакат Іван Сібіга . Малодшы брат дыпламат Ігар.
У 1997 годзе скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко, спецыяліст па міжнародных сувязях, перакладчык з англійскай мовы. Свабодна валодае англійскай і польскай мовамі.
У 1997—1998 гадах — аташэ, трэці, другі сакратар аддзела дзяржаўна-прававых пытанняў Дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны.
У 1998—2002 гадах — другі, першы сакратар пасольства Украіны ў Польшчы.
У 2002—2003 гадах — першы сакратар аддзела прававога і гуманітарнага супрацоўніцтва Офіса еўрапейскай інтэграцыі M3C Украіны.
У 2003—2005 гадах — начальнік упраўлення міжнародна-прававога супрацоўніцтва дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны.
У 2005—2006 гадах — начальнік аддзела міжнароднага права і заканадаўства ў сферы знешняй палітыкі дэпартамента дагаворна-прававога права M3C Украіны.
У 2006—2008 гадах — намеснік дырэктара дагаворна-прававога дэпартамента M3C Украіны.
У 2008—2012 гадах — саветнік-пасланнік пасольства Украіны ў Польшчы.
У 2012—2016 гадах — дырэктар Дэпартамента консульскай службы M3C Украіны.
23 жніўня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Турцыі[3]. 19 мая 2021 года ўказам прэзідэнта У. Зяленскага вызвалены ад пасады[4].
З 31 мая 2021 года — намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны[5]. 12 красавіка 2024 года быў адхілены ад пасады .
12 красавіка 2024 года стаў першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны[6].
29 кастрычніка 2024 года прызначаны міністрам замежных спраў Украіны[7][8]. 3 лістапада намеснікам Сібігі стала Мар’яна Беца[9].
Жанаты, выхоўвае траіх дзяцей[10].