Поўнае імя | Андрэй Анатолевіч Шчарбакоў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 студзеня 1991[1][2] |
|||||||||||||||||||||
Памёр |
17 снежня 2018[3] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Андрэй Шчарбакоў (31 студзеня 1991, Віцебск — 17 снежня 2018) — беларускі футбаліст, брамнік.
Выхаванец віцебскага футбола, гуляў за дубль «Віцебска». У канцы 2010 года перайшоў у БАТЭ, дзе з’яўляўся рэзервовым брамнікам і гуляў у асноўным за дубль.
У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск» на правах арэнды[4] але ў жніўні 2013 года перайшоў у «Слуцк». Хутка стаў асноўным брамнікам «Слуцка» і дапамог гэтаму клубу перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Белшыну»[5]. У першай палове сезона 2014 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Антонам Кавалеўскім, а ўлетку 2014 года, пасля прыходу ў каманду Дзмітрыя Гушчанкі, стаў другім брамнікам і перастаў з’яўляцца ў аснове.
У студзені 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[6]. Але ў лютым у Брэсце з’явіўся былы брамнік мясцовага клуба Валерый Фамічоў, канкурэнцыю з якім Шчарбакоў не вытрымаў і пакінуў «Дынама»[7]. У сакавіку 2015 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, зноў накіраваўся ў «Белшыну»[8]. У сезоне 2015 заставаўся другім брамнікам бабруйскага клуба пасля Барыса Панкратава.
У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[9], дзе стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў другім брамнікам, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» Гушчанка атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў, у выніку Шчарбакоў заняў месца ў браме і здолеў замацавацца ў складзе, не саступіўшы месца ў складзе Гушчанку нават пасля адбыцця дыскаліфікацыі.
Трапіў на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане, але ні разу не з’явіўся на полі. У 2011—2012 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.
17 снежня 2018 года загінуў у ДТЗ на 543-м кіламетры аўтамабільнай дарогі М1[10]. Пахаваны ў Віцебску на могілках Нікраполле.