Андрэй Васілевіч Мягкоў | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр, пісьменнік, мастак, педагог, тэатральны педагог, тэатральны рэжысёр |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 2021[2][3] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anastasia Voznesenskaya[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Васільевіч Мягкоў (руск.: Андре́й Васи́льевич Мягко́в; 8 ліпеня 1938, Ленінград — 18 лютага 2021) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). Пісьменнік у жанры дэтэктыва. Дзіцём быў жыхаром блакаднага Ленінграда.
У кіно ўпершыню зняўся ў 1965 годзе ў ролі дантыста Часнакова ў камедыі «Прыгоды зубнога ўрача». Шмат гадоў здымаўся ў рэжысёра Эльдара Разанава, у тым ліку ў фільмах «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», «Службовы раман», «Гараж» і «Жорсткі раманс».
Мягкоў быў, па большай частцы, камедыйным акцёрам, але ў яго актыве маецца дастатковая колькасць буйных драматычных роляў, такіх як Алёша ў «Братах Карамазавых» Івана Пыр’ева, Аляксей Васільевіч у «Днях Турбіных» Уладзіміра Басава, вучоны-кар’ерыст Швыркоў ў драме Марлена Хуцыева «Пасляслоўе».
З 1987 года служыў у МХТ імя А. П. Чэхава.