Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Салавей | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 снежня 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Славія | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 30 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Андрэй Салавей (нар. 13 снежня 1994, Бяроза) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2021).
Старэйшы брат Арцём Салавей, таксама футбаліст.
Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама».
У сезоне 2013 толькі ў другой палове стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выхадзіў на замену. 1 верасня 2013 года забіў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1).
У першай палове 2014 года не гуляў з-за траўмы, у чэрвені 2014 года вярнуўся ў строй. У лістападзе 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове брэстчан, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазіцыі нападніка.
У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2016 года адправіўся на зборы ва Узброеныя Сілы[5], у верасні вярнуўся ў каманду. У першай палове сезона 2017 выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў.
У студзені 2019 года пакінуў слонімскі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[9]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў клуба, у сезоне 2020 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[10]. Стаў адным з лідараў каманды ў Вышэйшай лізе і найлепшым яе бамбардзірам. Па выніках сезона заняў другое месца ў спісе бамбардзіраў Вышэйшай лігі пасля Дэмбо Дарбо, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам года Беларусі[11].
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта з «Гомелем» у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[12]. У першай палове сезона 2022 нярэдка гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену або заставацца на лаўцы запасных. Сезон 2023 пачынаў у складзе «Шахцёра», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў казахстанскі «Аксу»[13]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб[14].
У студзені 2024 года пачынаў трэніравацца з салігарчанамі[15], аднак неўзабаве разарваў кантракт з клубам і стаў іграком мазырскай «Славіі»[16].
У жніўні 2015 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі. Свой адзіны матч за моладзевую зборную згуляў 6 верасня таго ж года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2017 супраць Славакіі, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне.
2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.