Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Скорабагацька | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 ліпеня 1968 (56 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Скорабагацька (нар. 19 ліпеня 1968, Запарожжа, УССР) — беларускі футбаліст (паўабаронца, нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у гродзенскім «Нёмане».
Выхаванец СДЮШАР горада Запарожжа. З 1986 года доўгі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», у складзе якога стаў найлепшым бамбардзірам першага чэмпіянату незалежнай Беларусі ў 1992 годзе. У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ перамог у Кубку Беларусі і ў чэмпіянаце Беларусі. Пазней вярнуўся ў Магілёў, дзе і завяршыў кар’еру іграка ў 2004 годзе ў складзе «Тарпеда-Кадзіна».
У 2004 годзе ўзначаліў «Тарпеда-Кадзіна», пасля спынення існавання гэтага клуба стаў трэнерам слонімскага «Камунальніка». У 2008 годзе вярнуўся ў якасці асістэнта ў «Дняпро», які ўзначаліў 8 жніўня таго ж года. Прывёў магілёўскі клуб да бронзавых медалёў чэмпіянату 2009, а ў наступным годзе — да раўнда плей-оф Лігі Еўропы. У жніўні 2011 года быў вызвалены ад пасады галоўнага трэнера магілёўскага клуба[1].
У снежні 2012 года стаў старшым трэнерам клуба «Мінск»[2]. У кастрычніку 2013 года, пасля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У якасці выканаўцы абавязкаў давёў клуб да канца сезона.
Пасля заканчэння сезона, у снежні 2013 года, быў зацверджаны галоўным трэнерам «Мінска». У чэрвені 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў[4], але застаўся ў мінскім клубе ў якасці куратара юнацкага футбола. У снежні 2014 года дадаткова стаў трэнерам у штабе моладзевай зборнай Беларусі[5], дзе заставаўся да лістапада 2016 года, калі пакінуў каманду разам з Ігарам Кавалевічам.
У студзені 2016 года вярнуўся ў «Мінск», стаўшы асістэнтам новага галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева[6]. У снежні 2017 года ўслед за Кандрацьевым пакінуў сталічны клуб[7].
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кандрацьева ў бабруйскай «Белшыне»[8]. У кастрычніку 2018 года разам з Кандрацьевым пакінуў бабруйскі клуб[9].
У лютым 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі, складзенай з футбалістаў 2003 года нараджэння[10]. Пазней узначальваў зборную гэтых футбалістаў ужо ў якасці юніёрскай у 2021 годзе.
У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб гродзенскага «Нёмана»[11]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[12].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[13].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[14][15].