Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Штыгель | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Штыгель (нар. 22 чэрвеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, з 2010 года выступаў за дубль мясцовага «Нёмана». У 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», а пасля таго, як той спыніў існаванне пасля сезона 2012, далучыўся да дубля дынамаўцаў, дзе трывала гуляў на працягу двух гадоў.
Са студзеня 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам». 4 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[2]. 18 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гомеля» (0:0). Аднак, замацавацца ў элітным дывізіёне не здолеў, за паўгады толькі тры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў пераважна за дубль. У ліпені накіраваўся на прагляд у «Ліду», і ў жніўні перайшоў у гэты клуб на правах арэнды[3]. У складзе «Ліды» стаў іграком асновы.
Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў Гродна[4], аднак у лютым 2016 года пакінуў «Нёман»[5]. Пасля зыходу з гродзенскага клуба зноў далучыўся да «Ліды», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[6].
У студзені 2017 года пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Лідай», але пазней пакінуў каманду[7], каб адправіцца на прагляд у «Нафтан». У лютым 2017 года падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[8]. У першай палове сезона 2017 выхадзіў на замену, гуляў за дубль, але пазней замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У складзе гомельскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Гомель»[10].
Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку зноў стаў іграком наваполацкага клуба, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[11]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[12].
У пачатку 2021 года, па заканчэнні дыскваліфікацыі, стаў іграком «Смаргоні», дзе гуляў у аснове. У снежні 2021 года за паўторную спробу маніпуляцыі вынікамі футбольных матчаў атрымаў пажыццёвую дыскваліфікацыю[13].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Нёман | 5 | 0 | |
2011 | дубль | Нёман | 17 | 0 | |
2012 (1) | дубль | Нёман | 2 | 1 | |
2012 (2) | Д3 | Дынама-2 | 14 | 1 | |
2013 | дубль | Дынама | 28 | 0 | |
2014 | дубль | Дынама | 23 | 1 | |
2015 (1) | Д1 | Нёман | 3 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Ліда | 15 | 3 | |
2016 | Д2 | Ліда | 24 | 1 | |
2017 | Д1 | Нафтан | 24 | 0 | |
2018 | Д1 | Гомель | 15 | 1 | |
2019 | Д2 | Нафтан | 25 | 3 | |
2021 | Д1 | Смаргонь | 20 | 0 |