Андрэй Германавіч Волас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Андрэй Германавіч Волас (руск.: Андре́й Ге́рманович Во́лос; нар. 4 жніўня 1955, Сталінабад) — рускі пісьменнік, перакладчык і паэт, геафізік.
Нарадзіўся 4 жніўня 1955 года ў Сталінабадзе (цяпер — Душанбэ) ў сям’і кандыдата геолага-мінералагічных навук Германа Сцяпанавіча Воласа. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Геафізіка». Вярнуўся ў Душанбэ, дзе займаўся перакладамі таджыкскай паэзіі. У 1979 годзе дэбютаваў уласнымі вершамі ў часопісе «Памир». Першая кніга, паэтычны зборнік «Старая Шаша», выйшла ў 1988 годзе. З канца 1980-х гадоў пачаў пісаць прозу. Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Жыве ў Маскве.
Яго першы раман «Хурамабад» у 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Расіі, Антыбукер, расійска-італьянскую ўзнагароду «Масква — Пенэ», а таксама прэміі часопісаў «Знамя» і «Новый мир»[1].