Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Андрэй Мікалаевіч Варанкоў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 лютага 1989[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Варанкоў (нар. 8 лютага 1989, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2011).
Выхаванец мазырскага футбола, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама». Гуляў за другую каманду, пасля аддаваўся ў арэнду ў клубы ўкраінскай Прэм’ер-лігі. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман». Пасля сканчэння сроку арэнды ў гродзенскім клубе ў жніўні 2012 года зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у запарожскі «Металург». З сакавіка 2013 года выступаў за «Дынама-2»[3]. У чэрвені 2013 года пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента[4].
Пасля расставання з «Дынама» доўгі час заставаўся без клуба, хоць меў прапановы з Заходняй Еўропы[5]. Толькі ў верасні 2014 года далучыўся да мазырскай «Славіі», падпісаўшы кантракт да канца 2014 года[6]. Застаўся ў «Славіі» і ў сезоне 2015, калі клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Выступаў пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам клуба ў сезоне. У першай палове сезона 2016 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Дзяніс Лапцева ўлетку застаўся асноўным нападнікам мазыран.
У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[7]. У складзе каманды стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8].
У снежні 2018 года далучыўся да брунейскага клуба ДПММ, які выступае ў чэмпіянаце Сінгапура[9]. У сезоне 2019 прывёў сваю каманду да чэмпіёнства, а сам з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам лігі. У лістападзе 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з ДПММ[10]. У сезоне 2020 чэмпіянат Сінгапура хутка быў спынены, каманда не праводзіла афіцыйных матчаў. У 2021 годзе гуляў за ДПММ у чэмпіянаце Брунея, дзе ў 6 матчах забіў 23 галы. У сезоне 2022 не выступаў, бо ДПММ не ўдзельнічаў ні ў якіх лігах.
У студзені 2023 года, пасля таго як ДПММ вярнуўся ў чэмпіянат Сінгапура, падоўжыў кантракт з клубам[11]. У снежні 2023 года пакінуў каманду[12].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (забіў на турніры 2 галы — Ісландыі з пенальці і Іспаніі). Ігрок алімпійскай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане.
13 кастрычніка 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі.