Андрэй Міхайлавіч Марковіч

Футбол
Андрэй Марковіч
Поўнае імя Андрэй Міхайлавіч Марковіч
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1995(1995-06-25)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 175 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Андора Санта Калома
Маладзёжныя клубы
0000—2008 Украіна ДЮСШ Жыдачыў
2008—2012 Украіна Карпаты (Львоў)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Украіна Карпаты (Львоў) 6 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (0)
2017   Украіна Рух (Вынныкы) 9 (0)
2018   Эстонія Ныме Калью (Талін) 32 (1)
2019—2021 Эстонія Ныме Калью (Талін) 89 (3)
2022 Украіна Карпаты (Львоў) 0 (0)
2022   Эстонія Ныме Калью (Талін) 12 (0)
2023— Андора Санта Калома
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Украіна Украіна (да 17) 4 (0)
2013—2014 Украіна Украіна (да 19) 8 (0)
2015 Украіна Украіна (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2017

Андрэй Марковіч (нар. 25 чэрвеня 1995, Мэльныч, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца андорскага клуба «Санта Калома».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ горада Жыдачыва, у 2008 годзе далучыўся да львоўскіх «Карпат». Гуляў спачатку ў юнацкай камандзе, у 2012 годзе далучыўся да моладзевага складу. У студзені 2016 года праходзіў прагляд у чэшскім клубе «Карвіна», аднак у выніку вярнуўся ў «Карпаты», у складзе якіх 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матчу супраць «Александрыі» (2:2).

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў беларускі клуб «Нафтан» з Наваполацка[2]. У складзе «Нафтана» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У чэрвені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб з-за цяжкага фінансавага становішча[3], а ў жніўні на правах арэнды далучыўся да вынныкаўскага «Руха».

У лютым 2018 года быў арандаваны эстонскім клубам «Ныме Калью», разам з якім стаў чэмпіёнам краіны. У пачатку 2019 года перайшоў у «Ныме Калью» на трывалай аснове.

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Карпаты», аднак у красавіку зноў далучыўся да «Ныме Калью», дзе гуляў да лета. У сакавіку 2023 года стаў іграком андорскай «Санта Каломы».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.

  • Эстонія 01Чэмпіён Чэмпіён Эстоніі: 2018
  • Эстонія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі: 2019
  • Эстонія Уладальнік Суперкубка Эстоніі: 2019
  • Андора 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Андоры: 2023

Зноскі