Андрэй Паўлавіч Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Andrzej Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Глябовіч | ||||||
Пераемнік | Міхал Друцкі-Сакалінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Дарагастайскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Друцкі-Сакалінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Стравінскі | ||||||
Пераемнік | Язэп Корсак | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Астрожскі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Дарагастайскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1560 | ||||||
Смерць | да 11 кастрычніка 1621 | ||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Павел Сапега | ||||||
Маці | Аляксандра Хадкевіч | ||||||
Жонка |
1) Марыя Чартарыйская 2) Крыстына Дэмбінская |
||||||
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Станіслаў Тамаш, Ганна, Аляксандра, Крыстына, Ядвіга, Марыяна, Дарота | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Паўлавіч Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка 1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (1588—1592), кашталян менскі (1592—1597), ваявода полацкі (1597—1613) і смаленскі (з 1621).
Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана.
У 1590-я навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). 21 кастрычніка 1578 года разам са шведскім военачальнікам Юргенам Боем разграміў маскоўскія аддзелы пад камандаваннем князя Івана Юр’евіча Галіцына, што ўзялі ў аблогу Вендэн, і захапіў у палон маскоўскіх ваяводаў князёў П. І. Тацева і П. І. Хварасцініна.
Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку ваяводы полацкага з 1597. Пасля таго як ен выказаўся супраць волі большасці магнатаў ВКЛ "за" прызначэнне паляка Бернарда Маціеўскага віленскім біскупам на сойме звычайным 1598 года[1]. Улез у мясцовы канфлікт за маемасць (прыхапіў сабе Чарсвяты і Курылавічы, якія належалі Полацкаму замку) і паспробаваў прымусіць гараджан замыкаць крамы ў каталіцкія святы. Пасля чаго ў ліпені 1599 г. выбухнула паўстанне палачан. Горад і шляхта адмовіліся яму падначальвацца і шантажавалі караля зыходам да Масквы. Ня могучы нават прыехаць у горад, з 1600 г. А. Сапега пачынае шукаць пакупніка на пасаду полацкага ваяводы. Прадаць пасаду яму ўдаецца толькі ў 1613 г. Ваяводам смаленскім стаў у 1621
Неаднаразова выязджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608.
Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), з якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачок Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Марыяну і Дароту.
Іван Сямёнавіч Сапега (каля 1450 — 1517) | NN | Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — 1549) | Васіліса Яраславіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Іванавіч Сапега (каля 1490 — 1579) | Аляксандра Хадкевіч (? — каля 1583) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя Чартарыйская (? — 1569/1570) | Андрэй Паўлавіч Сапега (каля 1560 — 1621) | Крыстына Дэмбінская (? — 1615) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||