Нарадзіўся |
4 мая 1970 (54 гады) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||
Альма-матар | ||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Андрэй Станіслававіч Барбашынскі (нар. 4 мая 1970, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі гандбаліст, чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія). Заслужаны майстар спорту СССР.
Працуе дырэктарам беларуска-нямецкага прадпрыемства «Гуд Найт» ООО («Good night»), г. Мінск.
Рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» [1].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].