Аннелі Пеэба

Аннелі Пеэба
эст.: Annely Peebo
Род дзейнасці оперная спявачка
Дата нараджэння 16 лістапада 1971(1971-11-16)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аннелі Пеэба (эст.: Annely Peebo, нар. 16 лістапада 1971 года, Выхма) — эстонская оперная спявачка і тэлевядучая, салістка Венскай народнай оперы з 1997 года, разам з Марка Матверэ вяла конкурс песні «Еўрабачанне-2002».

Аннелі Пеэба скончыла Талінскую музычную гімназію па класе фартэпіяна і харавому дырыжыраванню. З 1990 па 1994 гады спявала ў вядомым Эстонскім філарманічным камерным хоры. Вучылася ў Венскім універсітэце музыкі і выканаўчага мастацтва, вывучала вакал пад кіраўніцтвам Герхарда Кары і опернага спявачка Курта Мальма. Ажыццявіла свой дэбют у Венскай дзяржаўнай оперы ў 1997 годзе, выканаўшы партыю ў оперы «Рыгалета», а ў тым жа годзе паспяхова прайшла праслухоўванне ў Венскай народнай оперы.

Пеэба выконвала мноства вядомых оперных партый: Герміі ў оперы Бенджаміна Брытэна «Сон у летнюю ноч», Мерседэс у оперы Жоржа Бізэ «Кармэн», Дарабэлы ў операх Вольфганга Амадэя Моцарта «Так робяць усё», Керубіна ў «Вяселлі Фільё» «Доне Жуане». Акрамя гэтага, Пеэба выступала на Венскім фестывалі 2001 года, выканаўшы партыю Мероэ ў «Пентэсілеі» Отмара Шока; у 2002 годзе на Зальцбургскім фэсце выконвала партыі з твораў Моцарта і Гершвіна. Супрацоўнічала з Пласіда Дамінга, Хасэ Карэрас, Андрэа Бачэлі, Рэната Брузонам і Стэфаніяй Банфадэлі.

У 2002 годзе Аннелі Пеэба вяла з Марка Матверэ конкурс песні «Еўрабачанне-2002» у Таліне.

  1. Annely Peebo // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.