Анні Мілья Маарыя Сінемякі (фінск.: Anni Milja Maaria Sinnemäki; нар. 20 ліпеня 1973, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі палітык, намеснік бургамістра (мэра) Хельсінкі па гарадскім планаванні (з 2014).
У мінулым — старшыня партыі Зялёны саюз (2009—2011), міністр працы ў кабінеце Ванханена (2009—2010) і кабінеце Ківініемі (2010—2011), дэпутат эдускунты (фінскага парламента) ад выбарчай акругі Хельсінкі (1999—2015).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Anni Sinnemäki // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.