Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Анод (стар.-грэч.: ἄνοδοςἄνοδος — рух уверх) — дадатны полюс (клема) крыніцы электрычнага току (гальванічнага элемента, акумулятара, электрычнай машыны). Ад анода ў знешнім электычным ланцугу накіраваны электрычны ток[1].
Пры працэсах электролізу (атрыманне элементаў з солевых раствораў і расплаваў пад дзеяннем пастаяннага электрычнага току), анод — электрычна станоўчы полюс, на якім адбываюцца акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі (акісленне), вынікам якіх, у пэўных умовах, можа быць разбурэнне (растварэнне), што выкарыстоўваецца, да прыкладу, пры электрарафініраванні металаў.
Аноды — множны лік слова «анод»; гэтая форма ўжываецца пераважна ў металургіі, дзе прымяняюцца аноды для гальванікі, для нанясення на паверхню вырабу пласта металу электрахімічным спосабам, альбо для электрарафініравання, дзе метал з прымесямі раствараецца на анодзе і асядае ў ачышчаным выглядзе на катодзе. Шырокае распаўсюджванне атрымалі аноды з цынку (бываюць сферычныя, адліваныя і катаныя, часцей выкарыстоўваюцца апошнія), нікелю, медзі (сярод якіх асобна вылучаюць медна-фосфарыстыя, маркі АМФ), кадмію (ужыванне якіх скарачаецца з-за экалагічнай шкоднасці), бронзы, волава (ужываюцца пры вытворчасці друкаваных плат у радыёэлектроннай прамысловасці), сплаву свінцу і сурмы, срэбра, золата і плаціны.[2] Аноды з некаштоўных металаў прымяняюцца для павышэння каразійнай стойкасці, павышэння эстэтычных уласцівасцяў прадметаў і іншых мэт. Аноды з каштоўных металаў прымяняюцца гальванічным вытворчасцю для павышэння электраправоднасці вырабаў.
Акрамя арганізацыі карысных электрахімічных працэсаў, аноды ўжываюцца і для абароны ад непажаданых наступстваў, пабочных электрахімічных працэсаў.
У вакуумных электронных прыборах анод — электрод, які прыцягвае да сабе электроны, якія ляцяць, выпушчаныя катодам. У электронных лямпах і рэнтгенаўскіх трубках канструкцыя анода такая, што ён цалкам паглынае электроны. А ў электронна-прамянёвых прыборах анод з’яўляецца элементам электроннай гарматы. Ён паглынае толькі частку электронаў, фарміруе пасля сябе электронны прамень.
Электрод паўправадніковага прыбора (дыёда, тырыстара), падлучаны да станоўчага полюсу крыніцы току, калі прыбор адкрыты (гэта значыць мае маленькі супраціў), называюць анодам, падлучаны да адмоўнага полюсу — катодам.
У літаратуры сустракаецца рознае абазначэнне знака анода — «+» або «−», што вызначаецца, у прыватнасці, асаблівасцямі разгляданых працэсаў.[3]
У электрахіміі прынята лічыць, што катод — электрод, на якім адбываецца працэс аднаўлення, а анод — той, дзе працякае акісленне[4]. Пры працы электролізера (напрыклад, пры рафінаванні медзі) знешняя крыніца току забяспечвае на адным з электродаў лішак электронаў (адмоўны зарад), тут адбываецца аднаўленне металу, гэта катод. На адным электродзе забяспечваецца недахоп электронаў і акісленне металу, гэта анод.
У той жа час пры працы гальванічнага элемента (да прыкладу, медна-цынкавага), лішак электронаў (і адмоўны зарад) на адным з электродаў забяспечваецца не вонкавай крыніцай току, а ўласна рэакцыяй акіслення металу (растварэння цынку), то ёсць тут адмоўным, калі прытрымлівацца прыведзеным вызначэнні, будзе ўжо анод. Электроны, праходзячы праз вонкавы ланцуг, выдаткоўваюцца на праходжанне рэакцыі аднаўлення (медзі), то ёсць катодам будзе з’яўляцца станоўчы электрод.
У адпаведнасці з такім тлумачэннем, для акумулятара анод і катод мяняюцца месцамі ў залежнасці ад кірунку току ўнутры акумулятара[5][6].
У электратэхніцы анод — станоўчы электрод, ток цячэ ад анода да катода, электроны, адпаведна, наадварот [7].