У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Тонг.
Анотэ Тонг (англ.: Anote Tong, кіт.: 湯安諾 Тан Аньно — яго кітайскія прозвішча і імя) (нар. 1952) — 5-ы прэзідэнт Рэспублікі Кірыбаці з 2003 па 2016 гады. На выбарах у ліпені 2003 года перамог, набраўшы 47,4% галасоў выбаршчыкаў, такім чынам, абышоўшы свайго галоўнага суперніка, брата Гары Тонга (англ.: Harry Tong), сябра партыі «Манеабан-тэ-Мауры», які набраў 43,5% галасоў, і Бануэра Берына (англ.: Banuera Berina), прыватнага юрыста з Паўднёвай Таравы, які набраў 9,1 % галасоў.[1]
Зноскі