Анры Клеменс ван дэ Велдэ | |
---|---|
нідэрл.: Henry Clemens Van de Velde | |
Род дзейнасці | архітэктар, дызайнер, мастак, выкладчык універсітэта, інжынер, дызайнер інтэр’ераў, дызайнер упрыгожванняў, дызайнер мэблі |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1863[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1957[4][1][…] (94 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Van de Velde[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[5] |
Хенры Клеменс ван дэ Велдэ (3 красавіка 1863, Антверпен - 25 кастрычніка 1957, Цюрых) — бельгійскі архітэктар і майстар дэкаратыўнага мастацтва.
Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Антверпене (1881—1883), займаўся жывапісам і графікай. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага Веркбунда (1907). У праектах мэблі (з 1894), афармленні інтэр’ера (Фолькванг-музей у Хагене, Германія, 1901—1902) і пабудовах (дом Блуменверф у Бруселі, 1895) ранняга перыяду выступаў як ініцыятар стылю «мадэрн», выкарыстоўваючы крывалінейныя формы і дэкор. Пазней як архітэктар і тэарэтык (Мастацкая школа ў Веймары, 1904; тэатр Веркбунда ў Кёльне, 1914) стаў адным з заснавальнікаў і лідараў рацыяналізму. У 1902—1914 гадах кіраваў мастацка-прамысловай школай ў Веймары, з 1926 — Нацыянальнай вышэйшай школай дэкаратыўных мастацтваў у Бруселі. У пазнейшых працах (бібліятэка ў Генце, 1935—1940; Музей Кролер-Мюлер у Отэрла, Нідэрланды, 1938—1954) выкарыстаў прынцыпы функцыяналізму.