Анры Ле Факанье

Анры Ле Факанье
фр.: Henri Le Fauconnier
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 ліпеня 1881(1881-07-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1946(1946-12-25)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Вучоба
Мастацкі кірунак салонны кубізм[d]
Уплыў на John Jon-And[d] і Вера Ігнатаўна Мухіна
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анры Віктор Габрыэль Ле Факанье (франц. Henri Le Fauconnier; 5 ліпеня 1881, Эдэн, Францыя — 25 снежня 1946, Парыж, Францыя) — французскі мастак, прадстаўнік кубізму ў французскім жывапісе.

А. Ле Факанье нарадзіўся ў сям’і лекара, каля Кале. У 1901 годзе прыязджае ў Парыж, вучыцца ў майстэрні мастака Ж.-П.Ларана, у 1906 годзе паступае ў Акадэмію Жуліяна. З 1905 Ле Факанье выстаўляе свае карціны ў Салоне Незалежных. У 1908 ён праводзіць год у Плуманашы, у Брэтані, дзе шмат малюе. У 1909 знаёміцца з мастакамі Альберам Глезам і Раберам Дэланэ. На Восеньскім салоне 1909 года Ле Факанье выстаўляецца разам з Канстанцінам Бранкузі, Жанам Мецэнжэ і Фернанам Лежэ.

У 1910 годзе Ле Факанье здзяйсняе падарожжа па Італіі і ўступае ў Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне (N.K.V.M.) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму, заснаванае ў 1909 годзе ў Мюнхене. Па запрашэнні Васіля Кандзінскага Ле Факанье піша тэарэтычны тэкст для каталога аб’яднання (Мюнхен, 1910). Сумесна з карцінамі іншых членаў N.K.V.M., працы Ле Факанье выстаўляліся ў Маскве і, як узоры найноўшага мастацтва, увайшлі ў альманах «Сіні вершнік».

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.