Анры Муасан | |
---|---|
фр.: Henri Moissan | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1852[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1907[2][3][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marie Léonie Lugan Moissan[d] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, фармаколаг, фармацэўт |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Pierre Paul Déhérain[d] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Эліята Крэсана[d] (1898) медаль Дэві[d] (1896) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (11 мая 1905) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд Фрэдэрык Анры Муасан (фр.: Ferdinand Frederic Henri Moissan; 28 верасня 1852, Парыж — 20 лютага 1907, Парыж) — французскі хімік.
26 чэрвеня 1886 года ён стаў першым чалавекам, якому ўдалося ізаляваць чысты фтор. У 1893 Муасан адкрыў у кратары метэарыта ў Арызоне невядомы на той момант матэрыял, які па сваіх уласцівасцях быў блізкі да дыяманту і лічыцца другім па цвёрдасці натуральным матэрыялам. Ён быў названы ў гонар свайго адкрывальніка муасанітам.
У 1906 Муасану была прысуджана Нобелеўская прэмія па хіміі «за вялікі аб’ём праведзеных ім даследаванняў, за атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы, названай яго імем».