Анры Сагэ | |
---|---|
фр.: Henri Sauguet | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 мая 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1989[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Charles Koechlin[d] і Joseph Canteloube[d] |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера[4] і сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Анры Сагэ (фр.: Henri Sauguet, сапраўднае імя П’ер-Анры Пупар, фр.: Pierre-Henri Poupard; 18 мая 1901, Бардо — 22 чэрвеня 1989, Парыж) — французскі кампазітар і дырыжор, член французскай Акадэміі, вышэйшы афіцэр Ордэна «За заслугі», камандор Ордэна Ганаровага легіёна (фр.: commandeur de la Legion d’honneur).
Анры Сагэ пачынаў як найбольш актыўны і вядомы ўдзельнік так званай «Аркейскай школы» (фр.: l’École d’Arcueil), верны вучань і паслядоўнік «аркейскага мэтра» Эрыка Саці. Нават у самыя радыкальныя авангардныя часы Анры Сагэ здолеў захаваць просты і ясны стыль сваёй музыкі, выразнасць мелодый і вернасць першапачатковай эстэтыцы французскай «Шасцёркі».