Анры Фантэн-Латур | |
---|---|
Henri Fantin-Latour | |
| |
Імя пры нараджэнні | фр.: Ignace-Henri-Jean-Théodore Fantin-Latour |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1836 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1904 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Théodore Fantin-Latour[d] |
Жонка | Вікторыя Дзюбур[4] |
Род дзейнасці | мастак, батанічны ілюстратар, літограф, графік, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр |
нацюрморт гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Сімвалізм |
Вядомыя працы |
«У гонар Дэлакруа» «Атэлье ў Баціньёле» |
Уплыў | Эжен Дэлакруа |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анры Фантэн-Латур (фр.: Henri Fantin-Latour; 14 студзеня 1836, Грэнобль — 25 жніўня 1904 г., Бурэ, Арнэ) — французскі мастак і літограф.
Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў свайго бацькі Жана-Тэадора Фантэн-Латура, а затым у Орас Лекока дэ Буабадрана. З 1854 г. Фантэн-Латур вучыўся ў школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. У 1859 г. ён пазнаёміўся з Гюставам Курбэ, у атэлье якога ён працаваў наступныя два гады. Да 1863 г. ён належыць да ліку мастакоў, чые працы былі прадстаўлены адначасова на Парыжскім салоне і Салоне адрынутых.
Хаця яго сучаснікамі і былі імпрэсіяністамі, ён прытрымліваўся стылю, блізкага да рэалізму. Фантэн-Латур вядомы сваімі кветкавымі нацюрмортамі і групавымі партрэтамі сучасных яму парыжскіх мастакоў і пісьменнікаў, сябрамі якіх ён быў. Да іх належаць «У гонар Дэлакруа», «Атэлье ў Бацін'ёле» і «Le Coin de table». Зрабіў значны ўплыў на сімвалізм. Акрамя іншага ён таксама вядомы сваімі працамі ў літаграфіі, на якіх адлюстраваны вядомыя класічныя музыканты. У 1876 г. ён ажаніўся з мастачкай Вікторыяй Дзюбурж, пасля чаго праводзіў кожнае лета ў маёнтку сваёй жонкі ў Нармандыі, дзе і памёр у 1904 г. Фантэн-Латур пахаваны на могілках Манпарнас.