Анры Філіп Петэн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Henri Philippe Pétain фр.: Philippe Pétain | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 красавіка 1856[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 ліпеня 1951[3][2][…] (95 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Henri Philippe Bénoni Omer Joseph Pétain | ||||||
Бацька | Omer-Venant Pétain[d] | ||||||
Маці | Clotilde Legrand[d] | ||||||
Жонка | Annie Pétain[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | French Armed Forces[d] | ||||||
Званне | дывізіённы генерал[d][1], brigadier general[d][1], палкоўнік[d][1], lieutenant-colonel[d][1], Battalion Chief[d][1], capitaine[d][1], marshall lieutenant[d][1], second lieutenant[d][1] і маршал Францыі[d] | ||||||
Камандаваў | Вердэнская аперацыя, Рыфская вайна[d], 118th Infantry Regiment (France)[d], 33rd Infantry Regiment (France)[d], Q2818137?, Q2816218?, 2-я армія і Army Group Centre (France)[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Анры́ Філі́п Петэ́н (фр.: Henri Philippe Pétain; 24 красавіка 1856 — 23 ліпеня 1951) — французскі ваенны і палітычны дзеяч. Кіраўнік калабарацыянісцкага ўрада Вішы падчас Другой сусветнай вайны.
17 мая 1940 года, праз тыдзень пасля пачатку нямецкага наступу на Захадзе, Петэн быў прызначаны намеснікам старшыні ва ўрадзе Поля Рэйно. У чэрвені 1940 пасля разгрому Францыі ў Другой сусветнай вайне Петэн, якому тады было ўжо 84 гады, узначаліў як прэм’ер-міністр калабарацыянісцкі ўрад (рэжым Вішы). Маршал асабіста сустрэўся з Гітлерам 24 кастрычніка 1940, забяспечыў яму поўную падтрымку і з таго часу кіраваў паўднёвай часткай Францыі (паўночная была акупаваная немцамі). Сам тэрмін «калабарацыянізм» (літар. «супрацоўніцтва») належыць Петэну, які ў радыёзвароце 30 кастрычніка 1940 заклікаў нацыю супрацоўнічаць (фр.: collaborer) з акупантамі. Урад Петэна кантраляваў таксама калоніі, хоць паступова калоніі Францыі адмовіліся яму падпарадкоўвацца (1940 — Французская Экватарыяльная Афрыка і ціхаакіянскія тэрыторыі; 1941 — Сірыя і Ліван; 1942 — Мадагаскар) і прызналі лонданскі ўрад генерала дэ Голя.
Маршал Петэн быў абвешчаны нацыянальным сходам у горадзе Вішы 10 ліпеня 1940 «кіраўніком Французскай дзяржавы» (фр.: Chef d'État Français) і надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі: яму былі перададзеныя правы ўсіх галін улады скасаванай Трэцяй Рэспублікі. У далейшым ён выдаваў указы з гэтым тытулам, да якога быў далучаны маршальскі. Акрамя таго, ён, як французскія прэзідэнты, традыцыйна быў са-князем Андоры. Урад Петэна быў прызнаны большасцю дзяржаў, у тым ліку ЗША і СССР. Першапачаткова ён узначальваў урад сам, але потым у 1942 прызначыў прэм'ер-міністрам П’ера Лаваля. Пасля таго, як у лістападзе 1942 германскія войскі акупавалі ўсю Францыю, вішысцкі ўрад працягваў існаваць, але ўлада яго стала амаль чыста намінальнай.