Анры Эцьен Сент-Клер Дэвіль | |
---|---|
фр.: Henri Sainte-Claire Deville | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1818[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1881[3][4][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Cécile Girod de l'Ain[d] |
Дзеці | Charles Étienne Sainte-Claire Deville[d] |
Род дзейнасці | хімік, прафесар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Henri Debray[d][5] і Louis Joseph Troost[d][5] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анры Сент-Клер Дэвіль (фр.: Henri Sainte-Claire Deville; 11 сакавіка 1818, востраў Сент-Томас, Віргінскія астравы — 1 ліпеня 1881, Булонь-сюр-Сен, цяпер Булонь-Біянкур) — французскі фізікахімік. У 1843 г. скончыў Парыжскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень доктара медыцыны; некалькі гадоў займаўся навуковымі даследаваннямі ва ўласнай лабараторыі. У 1845-1850 гг. быў прафесарам хіміі і дэканам прыродазнаўчанавуковага факультэта ўніверсітэта ў Безансон. У 1851 г. Сент-Клер Дэвіль становіцца прафесарам хіміі ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы. З 1870 па 1880 чытаў лекцыі ў Сарбоне. У 1861 г. быў абраны членам Парыжскай Акадэміі навук па аддзяленні мінералогіі.