Горад
Антак’я
Antakya
| ||||||||||||||||||
Антак’я, старажытн.: Антыёхія — горад у Турцыі, старажытная сталіца Сірыі, цяпер адміністрацыйны цэнтр паўднёвай турэцкай правінцыі Хатай і акругі Антак’я.
Заснаваная за тры стагоддзі да н.э. Селеўкам Нікатарам, палкаводцам Аляксандра Македонскага, яна тады была сталіцай дзяржавы Селеўкідаў і з’яўлялася буйным гандлёва-рамесным і грамадска-культурным цэнтрам. У 538 была разбурана персамі, потым адноўленая візантыйскім імператарам Юстыніянам I. У 638 заваявана арабамі. У 1098 пасля дзевяцімесячнай аблогі захоплена крыжакамі і стала галоўным горадам Антыяхійскага княства. У 1516 увайшла ў склад Асманскай імперыі і з таго часу атрымала назву Антак’я.