Антарыйскі ўніверсітэт мастацтваў і дызайну (Універсітэт АКМД) | |
---|---|
англ.: Ontario College of Art & Design University | |
Арыгінальная назва | англ.: Ontario College of Art & Design University |
Заснаваны | 1876 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Таронта, Антарыа, Канада |
Сайт | ocadu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антарыйскі ўніверсітэт мастацтваў і дызайну, таксама літаральна Антарыйскі каледж мастацтваў і ўніверсітэт дызайну (англ.: Ontario College of Art & Design University), або скарочана Універсітэт АКМД (англ.: OCAD University) — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Заснаваная Антарыйскім таварыствам мастакоў у 1876 годзе як Антарыйская школа мастацтваў, гэта старэйшая дзеючая вучэльня ў Канадзе, прысвечаная мастацкай адукацыі. Галоўны кампус размешчаны ў некалькіх будынках і памяшканнях у цэнтры Таронта. Установа была вядомая як Антарыйскі каледж мастацтваў да 1996 года, калі яна была перайменавана і атрымала сучасную назву. Установа атрымала статус універсітэта ў 2002 годзе і была ўпаўнаважана надаваць пэўныя акадэмічныя ступені.