Поўнае імя | Антон Васілевіч Шэпелеў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лістапада 1989[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Орша | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 77 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Антон Шэпелеў (нар. 8 лістапада 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Орша».
З 2007 года пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпра». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года вярнуўся ў Магілёў, зноў стаў гуляць за дубль, пры гэтым часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе.
Па выніках сезона 2011 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з «Дняпром» да 2017 года[3]. У «Дняпры» знаходзіўся на лаўцы запасных і не здолеў выратаваць каманду ад чарговага вылету ў Першую лігу. У сезоне 2015 у Першай лізе трывала гуляў у аснове магіляўчан.
У лютым 2016 года разарваў пагадненне з магілёўскім клубам[4] і далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Дняпро»[6], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часам заставацца на лаўцы запасных.
У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[8], аднак не меў трывалага месца ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смалявіцкі клуб[9].
У жніўні 2019 года папоўніў склад гомельскага «Лакаматыва»[10], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[11]. Замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020 дапамог «Дняпру» перамагчы ў Другой лізе. З чэрвеня па верасень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[12].
У лютым 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[13]. Замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы пінчукоў. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[14], у снежні 2023 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год[15]. У ліпені 2024 года пакінуў «Хвалю»[16] і неўзабаве далучыўся да «Оршы»[17].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2007 | Д1 | Дняпро | 1 | 0 |
2008 | дубль | Дняпро | 25 | 2 |
2009 | Д2 | Ведрыч-97 | 25 | 0 |
2010 (1) | Д2 | Ведрыч-97 | 15 | 0 |
2010 (2) | Д1 | Дняпро | 3 | 0 |
2011 | Д1 | Дняпро | 4 | 0 |
2012 | Д2 | Смаргонь | 24 | 2 |
2013 | Д2 | Хімік | 28 | 2 |
2014 (1) | Д2 | Хімік | 12 | 0 |
2014 (2) | Д1 | Дняпро | 4 | 0 |
2015 | Д2 | Дняпро | 28 | 2 |
2016 (1) | Д1 | Дынама | 15 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Дняпро | 11 | 2 |
2017 | Д1 | Дняпро | 16 | 2 |
2018 | Д1 | Дняпро | 21 | 2 |
2019 (1) | Д2 | Смалявічы | 7 | 1 |
2019 (2) | Д2 | Лакаматыў | 14 | 0 |
2020 | Д3 | Дняпро | 23 | 1 |
2021 | Д2 | Дняпро | 18 | 2 |
2022 | Д2 | Хваля | 21 | 4 |
2023 | Д2 | Хваля | 27 | 4 |
2024 (1) | Д2 | Хваля | 8 | 0 |