Антон Менгэ | |
---|---|
Род дзейнасці | батанік, энтамолаг, арахнолаг, школьны настаўнік, натураліст |
Дата нараджэння | 15 лютага 1808[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1880[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Антон Менгэ (ням.: Franz Anton Menge, 15 лютага 1808, Арнсберг — 27 студзеня 1880, Данцыг) — нямецкі энтамолаг.
Менгэ вывучаў фізіку, хімію і натуральную гісторыю ў Бонскім універсітэце. Працаваў прафесарам Петрыскай школы ў Данцыгу. Менгэ апублікаваў даследванне «Preussische Spinnen» («Павукі Прусіі»).
Яго калекцыя насякомых і павукоў знаходзіцца ў Дзяржаўным прыродазнаўчым музеі ў Гданьску. У ёй шмат выкапнёвых насякомых, якія захаваліся ў балтыйскім бурштыне.