Поўнае імя | Антон Мікалаевіч Суша | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 студзеня 2000[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 20 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Антон Суша (нар. 25 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».
Выхаванец СДЮШАР горада Чэрвень, з 2017 года пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазней зрэдку стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. Пазней далучыўся да «Гомеля» і ў лютым 2020 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2020[2]. У складзе гомельскай каманды пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[3].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, за асноўную каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].
У лютым 2022 года знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжсезоннным зборы ў Сочы, пасля вяртання праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[6]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 года арэнда была датэрмінова спынена[7], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[8]. У слуцкай камандзе спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[9]. У пачатку 2023 года некаторы час трэніраўся з дублем «Дынама», пасля пакінуў сталічны клуб.
У ліпені 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[10].
10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | 3 | 0 |
2018 | дубль | Дынама | 19 | 2 |
2019 | Д1 | Дынама | 1 | 0 |
2020 | Д2 | Гомель | 16 | 0 |
2021 (1) | дубль | Дынама | 11 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Гомель | 7 | 0 |
2022 (1) | Д1 | Арсенал | 3 | 0 |
2022 (2) | Д1 | Слуцк | 5 | 0 |