Антон Пятровіч Чычкан

Футбол
Антон Чычкан
Поўнае імя Антон Пятровіч Чычкан
Нарадзіўся 10 ліпеня 1995(1995-07-10)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 82 кг[4]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Вісла (Кракаў)
Нумар 31
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 50 (-47)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 15 (-22)
2022 Расія Уфа 4 (-3)
2022 Грузія Дынама (Тбілісі) 0 (0)
2023 Грузія Дынама (Батумі) 16 (-15)
2024— Польшча Вісла (Кракаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (-9)
2020 Беларусь Беларусь 1 (-5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Антон Чычкан (нар. 10 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Вісла» з Кракава.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль барысаўчан. У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5], дзе стаў асноўным брамнікам.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў БАТЭ, дзе застаўся ў асноўнай камандзе. 9 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Мінска» (1:0). У сезоне 2017 правёў тры матчы за асноўную каманду (гуляў пры адсутнасці асноўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага), выступаў таксама за дубль.

У студзені 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[6], у студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам[7]. У другой палове 2019 года ў сувязі з траўмай Шчарбіцкага стаў часцей з’яўляцца на полі, дзе чаргаваўся з Сяргеем Чэрнікам. У сезоне 2020 чаргаваўся на полі з Дзянісам Шчарбіцкім, у сезоне 2021 — з Андрэем Кудраўцом.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[8] і неўзабаве падпісаў пагадненне з расійскім клубам «Уфа» на 2,5 гады[9]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, у маі пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2021/22 «Уфа» выбыла з Прэм’ер-лігі, і ў чэрвені 2022 года кантракт брамніка па пагадненні бакоў быў разарваны[10].

У верасні 2022 года стаў іграком тбіліскага «Дынама»[11]. У складзе каманды быў другім брамнікам, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года пакінуў тбіліскі клуб, так і не выйшаўшы на поле[12], і неўзабаве перабраўся ў «Дынама» з Батумі[13]. Пачынаў сезон 2023 асноўным бранікам, са жніўня стаў заставацца на лаўцы запасных. Па выніках сезона разам з батумскім клубам стаў чэмпіёнам Грузіі. У снежні 2023 год пакінуў «Дынама»[14].

У лютым 2024 года падпісаў кантракт з кракаўскай «Віслай»[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіслава Васілючка.

У сакавіку 2019 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак доўгі час толькі заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у зборнай 11 лістапада 2020 года ў таварыскім матчы супраць Румыніі (3:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ Беларусь 0 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 9 −2
2015 дубль БАТЭ Беларусь 12 −5
2016 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 15 −22
2017 Д1 БАТЭ Беларусь 3 −3
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 4 −6
2019 Д1 БАТЭ Беларусь 12 −8
2020 Д1 БАТЭ Беларусь 16 −17
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 15 −13
2021/22 (2) Д1 Уфа Расія 4 −3
2022 (2) Д1 Дынама (Тбілісі) Грузія 0 0
2023 Д1 Дынама (Батумі) Грузія 16 −15

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].

  1. Anton Chichkan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Chichkan // FBref
  3. https://int.soccerway.com/players/-/399666/
  4. https://teams.by/chichkan-anton-petrovich/player-1789/
  5. Антон Чичкан отдан БАТЭ в аренду "Смолевичам-СТИ" (руск.). football.by (6 сакавіка 2016). Праверана 11 снежня 2023.
  6. БАТЭ продлил контракт с Чичканом (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 11 снежня 2023.
  7. Чичкан продлил соглашение с БАТЭ (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
  8. Антон Чичкан покинул БАТЭ (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  9. Антон Чичкан перешел в "Уфу" (руск.). football.by (17 студзеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  10. Чичкан покинул «Уфу» (руск.). euro-football.ru (29 чэрвеня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  11. Тбилисское "Динамо" объявило о подписании Чичкана (руск.). football.by (13 верасня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  12. Футбол. Антон Чичкан покинул тбилисское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.
  13. Чичкан стал игроком батумского "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2022). Праверана 11 снежня 2023.
  14. Чичкан покинул "Динамо" из Батуми, состав команды могут пополнить Плакка и Кики (руск.). football.by (24 снежня 2023). Праверана 27 лютага 2024.
  15. Антон Чичкан подписал контракт с краковской "Вислой" (руск.). football.by (20 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  16. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 11 снежня 2023.