Антоніа Аранда | |
---|---|
ісп.: Antonio Aranda | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1979[1] (90 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Званне | генерал-лейтэнант[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніа Аранда Мата (ісп.: Antonio Aranda Mata; 13 лістапада 1888 — 8 лютага 1979) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Вызначыўся пры абароне Аўеда.
Нарадзіўся ў Леганесе[2] ў сям’і армейскага капрала[3].
Ва ўзросце трынаццаці гадоў паступіў у ваенную акадэмію Таледа. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасці географа і інжынера[4]. Удзельнічаў у Рыфскай вайне, быў адным з арганізатараў дэсантнай аперацыі ў Аль-Хасейме 1925 года[3]. Вызначыўся як адзін з самых выбітных штабных афіцэраў[5].
Стаў членам масонскай ложы[3][6].
У 1934 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Астурыйскай рэвалюцыі. У канцы года прызначаны ваенным губернатарам Аўеда[5].
У ліпені 1936 года падтрымаў мяцеж супраць урада. Разам з прыхільнікамі знаходзіўся ў аблозе ў Аўеда. У 1937 года стаў камандуючым Галісійскага армейскага корпуса[7], якім камандаваў да канца грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Пасля заканчэння вайны прызначаны камандуючым III ваеннай акругі (Валенсія)[8]. У сярэдзіне 1940 года ўзначаліў Вышэйшую армейскую школу ў Мадрыдзе[9][8].
У гады Другой сусветнай, згодна з рассакрэчанымі дакументамі Брытанскай сакрэтнай службы, Аранда атрымаў два мільёны долараў у якасці хабару ад Вялікабрытаніі праз банкіра Хуана Марча, каб запэўніць кіраўніка Іспаніі Франсіска Франка захоўваць нейтралітэт і не далучацца да краін Восі[10][11][12].
У 1943 годзе Аранда быў арыштаваны па абвінавачванні ў змове з мэтай рэстаўрацыі манархіі, але статус героя вайны дазволіў яму пазбегнуць пакарання.
У 1949 годзе ўзначаліў каардынацыйны камітэт з сацыялістамі і лібертарыянцамі, які вёў дысідэнцкую дзейнасць. За ўдзел у апазіцыі Аранда звольнены ў запас[13].
Памёр у Мадрыдзе[14].