Антоніа Карнацана

Антоніа Карнацана
італ.: Antonio Cornazzano
Дата нараджэння 1430
Месца нараджэння
Дата смерці снежань 1484[1]
Месца смерці
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Domenico da Piacenza[d]
Прафесіі паэт, пісьменнік, харэограф, танцор

Антоніа Карнацана (італ.: Antonio Cornazzano; каля 1430, П’ячэнца — 1484, Ферара) — італьянскі паэт, пісьменнік, біёграф і майстар танца эпохі Адраджэння. Як і Джавані Амброзіа, Антоніа Карнацана быў вучнем вядомага майстра танца, Даменіка з П’ячэнцы, якому даў пахвальную мянушку «караля мастацтваў». Належаў да рыцарскага ордэна Залатой Шпоры, або «Залатога воінства» (лац.: Ordo Militia Aurata).

Нарадзіўся ў 1430 годзе ў горадзе П’ячэнца, які тады належаў герцагству Міланскаму. Яго бацька, Баніфацыа Карнацана, быў вядомым юрыстам. Маці, Канстанца Багароці, належала да мясцовай шляхты. У 1444—1447 гадах вучыўся ва ўніверсітэце горада Сіены. У 1450 годзе быў у Рыме, верагодна, на службе ў высокапастаўленага царкоўнага іерарха.

У 1455 годзе вярнуўся ў Мілан, дзе служыў герцагу Франчэска Сфорца і напісаў хвалебную паэму ў яго гонар — De gestis Francisci Sfortiae — або «Сфарцыяда» (Sforziade). Карнацана таксама напісаў невялікую працу па мастацтве танца, жыццяпіс Дзевы Марыі і збор аповесцей непрыстойнага зместу на латыні De proverbiorum origine.

У 1466 годзе пасля смерці герцага ён пакінуў Мілан і пераехаў на тэрыторыю Венецыянскай рэспублікі. Адзін час ён працаваў з кандацьерам Барталамеа Калеоні і напісаў яго біяграфію на латыні. У Венецыі ён супрацоўнічаў з друкарам Нікаля Жансанам і апублікаваў працу «Жыццё Хрыста».

У 1475 годзе ён паступіў на службу пры двары кіраўніка горада Ферары, дзе ім быў напісаў шэраг яго важных работ — кароткі трактат аб мастацтве праўлення і яшчэ адзін, аб воінскім мастацтве, першапачаткова (1476) прозай, а затым перапрацаваны ў паэму.

Памёр у 1484 годзе ў Ферары.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.