Антоніа Сакіні

Антоніа Сакіні
фр.: Antonio Sacchini
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1730(1730-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1786(1786-10-06)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Педагог Франчэска Дурантэ, Gennaro Manna[d] і Nicola Fiorenza[d]
Прафесіі кампазітар, музыказнавец
Інструменты скрыпка
Жанры опера
Выхаванцы Adriana Ferrarese del Bene[d], Henri Montan Berton[d] і Nancy Storace[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоніа Марыя Гаспара Сакіні (італ.: Antonio Maria Gasparo Sacchini; 14 чэрвеня 1730, Фларэнцыя — 6 кастрычніка 1786, Парыж) — італьянскі кампазітар, прадстаўнік музыкі ракако. Аўтар 45 опер, 8 араторый, духоўнай музыкі, 2 сімфоній, а таксама камернай музыкі.

Вучыўся музыцы ў Неапалі пад кіраўніцтвам Франчэска Дурантэ. Працаваў у Падуі і Рыме, быў дырэктарам кансерваторыі ў Венецыі, потым некаторы час працаваў у Мюнхене і Штутгарце. У 1772—1782 гг. знаходзіўся ў Лондане, апошнюю частку жыцця правёў у Парыжы. Оперы яго ставіліся спачатку ў Італіі («Alessandro nell' Indie», «Scipione in Cartagine»), потым у Лондане («Il Cid», «Tamerlano», «Lucio Vero», «Nitetti», «Perseo») і Парыжы («Rinaildo», «Dardanus», «Oedipe à Colonne» і інш.).

Іншыя яго творы — імшы, матэты, санаты для скрыпкі, трыа, квартэты.

Быў сябрам масонскай ложы Saint Jean d'Écosse du Contrat social.

Зноскі

  1. а б в г Antonio Maria Gaspare Sacchini // Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 26 лютага 2021.
  2. а б в Sacchini, Antonio, 1730-1786 // Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 26 лютага 2021.
  3. A Pallas nagy lexikonaKossuth Nyomda.