Антоніу Гансалвіс Дыяс | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1823[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1864[1][2][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, тэатразнавец, журналіст, этнолаг, адвакат, выкладчык універсітэта, гісторык |
Кірунак | Q10364240? і artistic indianism[d] |
Мова твораў | партугальская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Антоніу Ганса́лвіс Ды́яс (парт.: Antônio Gonçalves Dias; 1823—1864) — бразільскі паэт і драматург.
Прадстаўнік рамантычнай паэзіі, адзін з першых індыяністаў. У яго творчасці класічныя формы спалучаны з нацыянальнай тэматыкай. Звяртаўся да гісторыі, быту і фальклору індзейцаў: зборнікі «Першыя песні» (1846), «Другія песні» (1848), «Апошнія песні» (1851), паэма «І Жука—Пірама» (1851) і інш. Пафас яго паэзіі — захапленне прыгажосцю роднай краіны, высакародствам яе спрадвечных жыхароў (індзейцаў), суровай чысцінёй іх звычаяў. Яго патрыятычная, прыродаапісальная і інтымная лірыка часам прасякнута трагічным светаадчуваннем (вершы «Песня выгнання», «Калі паміраюць ад кахання…» і інш.). У зборніку «Сексціны брата Антона» (1848), п’есах «Паткуць», «Беатрычэ Чэнчы» (абедзве 1843), «Донна Леанор ды Мендоса» (1847) адлюстраваў побыт сярэдневяковай Еўропы. Вядомы як гісторык, этнограф і мовазнавец.