Антрапаметрыя | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | body size[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антрапаметрыя (ад грэч. Ανθρωπος — чалавек + μετρεω — вымяраю) — адзін з метадаў антрапалагічнага даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для колькаснай характарыстыкі ўзроставых, палавых, канстытуцыянальных, расавых і інш. структурных групавых і папуляцыйных асаблівасцей. Для дакладнай фіксацыі і супастаўляльнасці атрыманых рознымі аўтарамі дадзеных распрацаваны уніфікаваныя міжнародныя стандарты вымярэнняў і спецыяльныя інструменты (антрапометр, цыркулі, каліперы, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія немагчыма вымяраць (рысы твару, форма валасоў, колер валасоў, вачэй і скуры і інш.), складзены спецыяльныя шкалы уніфікаваных балавых ацэнак. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю.