Антрацэн | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₄H₁₀ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 204-371-1 |
SMILES | |
ChemSpider |
Антрацэ́н — араматычны вуглевадарод С14Н10. Малекулярная маса 178,24.
Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tпл 218°C; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш.
Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. Антрацэн раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй.