Антрэмон (фр.: Entremont) — археалагічны аб’ект, які прадстаўляе сабой 3,5 гектара археалагічных раскопак у трох кіламетрах ад Экс-ан-Праванса на крайнім поўдні плато П'юрыкар .
У старажытнасці опідум у Антрэмон быў сталіцай Кельта-лігурыйскай канфедэрацыі. Ён быў заселены паміж 180 і 170 гадамі да н. э., некалькі пазней, чым адбылося заснаванне іншых гальскіх опідумаў, такіх як Опідум Сен-Блэз (7-2 стагоддзі да н. э.). Участак быў закінуты, калі быў узяты рымлянамі ў 123 годзе да н. э. і заменены Aquae Sextiae (сучасны Экс-ан-Праванс), новым рымскім горадам, заснаваным ля падножжа плато. У 90 годзе да н. э. былы опідум быў зусім пакінуты.
Археалагічны аб’ект змяшчае два розных раёны засялення, акружаных крапасной сцяной. Археолаг Фернан Бенуа назваў старэйшы ўчастак, больш высокі, «Высокі горад», а ніжэйшы — «Нізкі горад». Пасля было прызнана, што апошні быў пашырэннем першага і цяпер яны пазначаюцца «Паселішча 1» і «Паселішча 2» адпаведна.
Знаходкі з Антрэмона выстаўляюцца ў Музеі Гранэ і ўключаюць статуі, барэльефы і ўражлівыя адсечаныя галовы.