Антуан Карон

Антуан Карон
фр.: Antoine Caron
Фатаграфія
Дата нараджэння 1521[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1599[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак па шклу, ілюстратар
Мастацкі кірунак Школа Фантэнбло[d]
Заступнікі Кацярына Медычы
Уплыў Франчэска Прыматыча і Нікола дэль Абатэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антуан Карон (фр. Antoine Caron, 1521, Бавэ — 1599, Парыж) — французскі мастак-ман’ерыст, кніжны ілюстратар, належаў да школы Фантэнбло.

Карон нарадзіўся ў Бавэ. Пачаў маляваць у падлеткавым узросце, робячы фрэскі для цэркваў. У 1540—1550 гадах працаваў з Франчэска Прыматыча і Нікола дэль Абатэ ў Фантэнбло. З 1561 года знаходзіўся пры двары Кацярыны Медычы і Генрыха II Валуа. Як прыдворны мастак выступаў арганізатарам цырымоній каранацыі Карла IX у Парыжы і шлюбу Генрыха IV з Маргарытай дэ Валуа (у XX ст. іх алегарычная вобразнасць прыцягнула ўвагу Ф.Ейтса). Памёр у Парыжы ў 1599 годзе.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Antoine Caron // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Antoine Caron // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.