Антыкосты | |
---|---|
фр. Île d'Anticosti, англ. Anticosti Island | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 7 892,53 км² |
Найвышэйшы пункт | 192 м |
Насельніцтва | 266 чал. (2001) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,03 чал./км² |
Размяшчэнне | |
49°30′00″ пн. ш. 63°00′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Заліў Святога Лаўрэнція |
Краіна | |
Правінцыя | Квебек |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыко́сты (фр.: Île d'Anticosti, англ.: Anticosti Island) — востраў у заліве Святога Лаўрэнція, у правінцыі Квебек, Канада. Адкрыты ў 1534 годзе французскім мараплаўцам Жакам Карцье[1].
Плошча вострава 7892,53 км². Даўжыня 225[1] км. Найбольшая шырыня 56[1] км. Рэльеф вострава раўнінны. Вышыні да 192 м. Паверхня вострава ўкрытая тайгой і балотамі. Частка тэрыторыі ахоўваецца як нацыянальны парк і экалагічны запаведнік.
На востраве порт Пор-Менье. Насельніцтва вострава ў 2001 годзе складала 266[2] чалавек. Здабыча нафты і газа.
Антыкосты на Вікісховішчы |