Антымані́ды — злучэнні сурмы з менш электранегатыўнымі элементамі. Сваімі ўласцівасцямі яны нагадваюць інтэрметаліды. Часцей за ўсё такія злучэнні ўтвараюцца для металаў пабочных груп. З нікелем стыбій утварае злучэнні складу Ni2Sb3, NiSb, Ni5Sb2, Ni4Sb. З гэтага раду антыманід NiSb сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе мінерала брэйтгаўптыту.
Антыманіды актыўных металаў магчыма сінтэзаваць, напрыклад, шляхам непасрэднага ўзаемадзеяння простых злучэнняў пры награванні:
Антыманід срэбра ўтвараецца пры прапусканні стыбіну праз растворы соляў срэбра:
Ag3Sb пашыраны ў прыродзе пад назваю дыскразіт.