Антыпатыя (грэч. αντιπάθεια, ад αντι — «супраць», і πάθος — «страсць») — пачуццё непрыязнасці, непрыхільнасці або агіды, эмацыйнае стаўленне непрымання каго-небудзь ці чаго-небудзь. Пачуццё антыпатыі супрацьлеглае сімпатыї. Антыпатыя, як і сімпатыя, з’яўляецца шмат у чым несвядомым пачуццём і не агаворваецца валявым рашэннем, але яна можа ўзнікаць і свядома, у выніку маральнай ацэнкі ў адносінах да тых людзей, істотаў або з’яў, якія асуджае прынятая ў дадзеным грамадстве сістэма поглядаў.