Антэ Ёзіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
харв.: Ante Jozić | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Joseph Spiteri[d] | ||||||
Пераемнік | Paolo Borgia[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Cissa[d] | ||||||
Папярэднік | Gonzalo Alonso Calzada Guerrero[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Габар Пінтэр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | José Avelino Bettencourt[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | José Avelino Bettencourt[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
16 студзеня 1967 (58 гадоў) |
||||||
![]() |
Антэ Ёзіч (харв.: Ante Jozić; нар. 16 студзеня 1967, Трыль, Сацыялістычная Рэспубліка Харватыя, Югаславія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Цысы, дыпламат.
28 чэрвеня 1992 года атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1995 годзе ён пачаў навучанне ў Папскай царкоўнай акадэміі. З 1999 года пачаў працаваць у дыпламатычных місіях Святога Прастола: у Апостальскай Нунцыятуры ў Індыі (1999—2003), быў сакратаром Нунцыятуры ў Расіі (2003—2009), саветнікам Нунцыятуры ў Філіпінах (з 2009 года).
2 лютага 2019 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным архібіскупам Цысы[1]. Ён павінен быў атрымаць біскупскае пасвячэнне ад кардынала П’етра Параліна 1 мая 2019 года, але 7 красавіка ён трапіў у дарожную аварыю і быў шпіталізаваны ў цяжкім стане[2][3]. 28 кастрычніка 2019 года Паала Борджыя быў прызначаны новым Апостальскім Нунцыем у Кот-д’Івуары.
22 студзеня 2020 года адбылася сустрэча Антэ Ёзіча з Папам Францішкам пасля якой біскупскае пасвячэнне было прызначана на 21 сакавіка 2020 года, але з-за пандэміі COVID-19 у Італіі не адбылося.
21 мая 2020 года Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім Нунцыем у Беларусі[4][5]. 18 красавіка 2021 года падчас цэлебрацыі з нагоды 30-годдзя адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўпершыню служыў па-беларуску[6].
28 чэрвеня 2024 года Ватыкан паведаміў пра тое, што арцыбіскуп Антэ Ёзіч атрымаў прызначэнне нунцыем у Грузіі і Арменіі. 6 ліпеня ў Будславе ён звярнуўся з развітальным пасланнем да беларускіх вернікаў. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 22 жніўня ў Мінску сустрэўся з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам у сувязі з заканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў краіне.