Антэй

Антэй
Пол мужчынскі пол
Бацька Пасейдон[1]
Маці Гея[1]
Жонка Tinjis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Барацьба Геракла з Антэем

Антэ́й (стар.-грэч.: Ἀνταίος «звернуты супраць») у грэчаскай міфалогіі[2] — волат, сын Пасейдона[3] (ці Геі[4], ці Пасейдона і Геі), атрымліваў непераможную сілу ад судотыку з маці Геяй - зямлёй. Цар Лівіі.

Па Ферэкіду, яго жонка - Іфіноя[5], згодна Плутарха, яе клікалі Тэнгіз[6]. У горадзе Іраса зладзіў спаборніцтва для жаніхоў сваёй дачкі[7].

Антэй прымушаў ўсіх падарожнікаў-чужаземцаў змагацца з ім і ўсіх, каго перамагаў у барацьбе - забіваў[8]. Пабудаваў храм Пасейдону з чэрапаў пераможаных ім[9].

Пераможаны Гераклам. Пры сустрэчы Антэй запатрабаваў, каб і Геракл змагаўся з ім. Ніхто не мог перамагчы Антэя ў адзінаборстве, не ведаючы таямніцы, адкуль волат атрымліваў падчас барацьбы ўсё новыя і новыя сілы. Таямніца ж была такая: калі Антэй адчуваў, што пачынае губляць сілы, ён дакранаўся да зямлі, сваёй маці, і абнаўляліся яго сілы: ён чэрпаў іх у сваёй маці, вялікай багіні зямлі. Падчас бітвы некалькі разоў Геракл валіў яго на зямлю, але толькі дадавалася сілы ў Антэя. Але раптам падчас барацьбы магутны Геракл падняў Антэя высока на паветра, яго сілы вычарпаліся, і Геракл альбо задушыў яго, альбо забіў яго, зламаўшы хрыбет[10]. Геракл зрабіў Лівію больш спрыяльнай для жыцця[11].

Адзінаборства было намалявана сярод іншых подзвігаў на франтоне храма Гераклу ў Фівах[12]. Магіла Антэя знаходзілася побач з Лінксам, шкілет у 60 лакцей даўжыні адкрыў Серторый  (руск.) і загадаў зноў засыпаць зямлёй[13].

Зноскі

  1. а б Антей // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 37.
  2. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.83-84; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.110
  3. Диотим. Эпиграмма 8 Пейдж; Овидий. Ибис 399; Гигин. Мифы 157
  4. Гигин. Мифы 31
  5. Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.186
  6. Плутарх. Серторий 9
  7. Пиндар. Пифийские песни IX 106
  8. Овидий. Ибис 393—395; Платон. Теэтет 169b
  9. Пиндар. Истмийские песни IV 52
  10. Гл. Лукан. Фарсалия IV 593—653
  11. Пиндар. Истмийские песни IV 52; Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека II 5, 11; Диодор Сицилийский. Историческая библиотека IV 17, 4
  12. Павсаний. Описание Эллады IX 11, 6
  13. Страбон. География XVII 3, 8 (стр.829), са спасылкай на Габінія; Плутарх. Серторий 9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]