Анук Эмэ | |
---|---|
фр.: Anouk Aimée | |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2024[5][4] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Geneviève Sorya[d] |
Муж | Edouard Zimmermann[d], Nikos Papatakis[d], Pierre Barouh[d] і Альберт Фіні |
Дзеці | Manuela Papatakis[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000733 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анук Эмэ (сапраўднае імя Франсуаза Сарэя Дрэйфус; фр.: Anouk Aimée, Françoise Sorya-Dreyfus, 27 красавіка 1932[1][2][…], XVII акруга Парыжа[3][4] — 18 чэрвеня 2024[5][4], XVIII акруга Парыжа[4]) — адна з самых папулярных французскіх кінаактрыс 1950-1960-х гадоў.
Выхоўвалася ў яўрэйскай сям’і акцёраў, дачка Анры Дрэйфуса і Жэнеўевы Сарэя.
Акцёрскаму майстэрству і танцам вучылася ў драматычнай школе «Bauer-Therond». Яе звалі Франсуаза Дрэйфус, і ў 13 гадоў яна перайменавала сябе ў Анук Эмэ (фр.: Anouk Aimée — Aimée — каханая, любімая) для здымак у сваім першым фільме ў Анры Калефа «Дом пад морам» (1947). Атрымала вядомасць праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — сяброўку Амедэа Мадыльяні ў фільме «Манпарнас, 19». Актрысу заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў карціны — «Салодкае жыццё» і «Восем з паловай». У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола».
Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, Жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). За гэту ролю яна атрымала «Залаты глобус», і была намінавана на «Оскар» за лепшую жаночую ролю.
У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася.
З 1949 па 1978 гады была чатыры разы замужам: Эдуард Зэмерман, Нікас Папатакіс, П’ер Барух, англійскі акцёр Альберт Фіні. Экс-мачаха англійскага фолк-музыканта Саймана Фіна.
У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.
Часопіс «Empire» змясціў яе ў спіс «100 самых сексуальных зорак у гісторыі кінематографа».