Аньёла Бранзіна

Аньёла Бранзіна
італ.: Agnolo Bronzino
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні італ.: Agnolo di Cosimo di Mariano
Дата нараджэння 17 лістапада 1503[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1572[1][4][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, паэт, архітэктурны чарцёжнік
Месца працы
Жанр партрэтны жывапіс[d], ню[6], міфалагічны жывапіс[d][6], рэлігійны жывапіс[d][7][6] і гістарычны жывапіс[7][6]
Мастацкі кірунак маньерызм[1]
Заступнікі Козіма I Медычы[d]
Уплыў Панторма[8] і Джыролама Джэнга
Уплыў на Алесандра Алоры
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аньёла Бранзіна (Bronzino, сапраўднае імя Аньёла ды Казіма ды Марыяна — Agnolo di Cosimo di Mariano; 17 лістапада 1503, Фларэнцыя, Таскана — 23 лістапада 1572, Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік маньерызму.

Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1503 годзе. Быў сынам мясніка. Спачатку вучыўся ў Рафаэліна дэль Гарба, а пасля ў Панторма. Прыняў відавочны ўдзел у дзейнасці Акадэміі мастацтваў, адным з заснавальнікаў якой ён быў у 1563 годзе. Большую частку свайго жыцця правёў у Фларэнцыі, дзе і памёр у 1572 годзе.

Бранзіна пісаў фрэскі, алтарныя карціны, рэлігійныя, алегарычныя карціны і карціны на міфалагічныя тэмы. Аднак сапраўдную славу мастаку прынеслі найперш партрэты. Бранзіна быў высокаадукаваным і начытаным чалавекам і добра ведаў працы такіх вялікіх суайчыннікаў-гуманістаў, як Дантэ і Петрарка. Ён пісаў вершы і быў членам фларэнтыйскай акадэміі.

Зноскі